Ілья Ясінскі
Ілья Ясі́нскі (нар. 26 верасня 1984, г. Жодзіна) — беларускі акцёр. БіяграфіяВучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (курс В. Д. Анісенкі), скончыў у 2012 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (курс У. А. Мішчанчука). З 2012 года працуе ў РТБД. Пасля затрымання 15 лістапада 2020 года ў час пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і гвалту быў жорстка збіты ў мікрааўтобусе, а пасля ў аўтазаку. З Маскоўскага РУУС быў пераведзены ў бальніцу, дзе яму дыягнаставалі пераломы адросткаў двух пазванкоў[1]. 16 лістапада адбыўся паказ «Кар’еры Доктара Рауса», у якім Ілья Ясінскі грае ролю Біскупа, замест акцёра на сцэне стаяла пустое крэсла, голас з дынамікаў чытаў тэкст[2]. Пазней на яго завялі крымінальную справу, што вымусіла яго нелегальна бегчы ў Літву[3]. ТворчасцьТэатрСярод роляў: Маскі («Пакуты ад здаровага сэнсу» С. Рубэ), Коля («Любоў людзей» Дз. Багаслаўскага), «Мабыць?», Данілка («Раскіданае гняздо» Я. Купалы), Аўлас («Адвечная песня» Я. Купалы), Малыш («Усе мышы любяць цырк» В. Буслаевай), DJ Ілля («Нямое каханне»), Разэнкранц («Бегчы з Эльсінора, альбо Гамлет навыварат» В. Понізава), Алесь Загорскі («Каласы пад сярпом тваім» паводле У. Караткевіча), Жабяня («Квакі і квокі» Я. Лёгкіна), Валянцін («Вандроўнікі ў Нью-Ёрку» А. Паповай), Памагаты Зубея («Шчаслівы муж» Ф. Аляхновіча), «Бетон» паводле Я. Карняга, Біскуп («Кар’ера доктара Рауса» В. Марціновіча), Сымон, чырвонаармеец («Кругі раю» С. Навуменкі), Міралюбаў («Мудрамер» М. Матукоўскага), Мыкін («Профіт» па матывах «Даходнага месца» А. Астроўскага), Фарцоўшчык («Сірожа» Ю. Чарняўскай), Франсуа («Тры Жызэлі» А. Курэйчыка), «Шлюб з ветрам» К. Аверкавай і Я. Карняга, Вожык («А мне не сорамна!…» Л. Усцінава), Дзяніс Сяргеевіч («Гісторыя двух сабак» Я. Конева), Салдацік («Два чароўныя парасоны» Г. Х. Андэрсена), Парсючок Кнок («Таямніца чароўнага календара» М. Варфаламеева). Кіно
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia