Купала (фільм)
«Купа́ла» — беларускі мастацкі фільм пра жыццё і творчасць беларускага класіка Янкі Купалы, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Публічна паказаны толькі адзін раз на маскоўскім кінафестывалі ў 2020 годзе, пасля чаго не дэманстраваўся з палітычных прычын. СюжэтГістарычная драма паказвае жыццяпіс народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. У карціне раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя. АкцёрыЗдымачная група
Стварэнне і пракатЗдымкі адбываліся цягам 2018—2019 гадоў і праходзілі ў Беларусі, Расіі, Літве. Працоўнымі назвамі былі «Янка Купала», «Пакуль будзе неба». У канцы верасня 2019 года фільм быў змантаваны. Над фільмам працавалі расійскія і беларускія аператары. Музыка да фільма была запісана сімфанічным аркестрам. Праца грымёраў выканана паводле тэхналогіі, якая выкарыстоўвалася ў Маскве на здымках фільма «Высоцкі. Дзякуй, што жывы ». Трэйлер фільма быў зроблены на англійскай, беларускай, рускай, і кітайскай мовах. Афіша распрацоўвалася сумесна з беларускім мастаком і дызайнерам Уладзімірам Цэслерам. Стваральнікі не планавалі адразу пускаць стужку ў шырокі пракат: у дзень прэм’еры фільм прадставілі толькі журналістам і кінематаграфічнай грамадскасці. Фільму рыхтавалі шырокі ўдзел у фестывалях, а ў 2020 годзе кінастужку планавалі пусціць у шырокі пракат. Таксама планаваўся паказ стужкі ў фармаце 4-серыйнага тэлевізійнага фільма. 7 верасня 2020 года фільм з’явіўся ў адкрытым доступе ў інтэрнэце ў адным з тэлеграм-каналаў, гэта не канчатковая змантаваная версія, у якой адсутнічаюць некаторыя спецэфекты. Генеральны дырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі заявіў, што гэта пірацкая версія фільма і паабяцаў, што з’яўленню дадзенай чарнавой версіі фільма ў сетцы будзе дадзена прававая ацэнка[2]. Прэм’ерны паказ стужкі прайшоў 14 лістапада 2020 года на пляцоўцы міжнароднага фестывалю кіно «Маскоўская прэм’ера». Публіцы карціну прадставілі рэжысёр Уладзімір Янкоўскі і члены здымачнай групы.[3] Праз паўгода фільм мусіў дэманстравацца на Еўразійскім кінафестывалі ў Вялікабрытаніі. Напярэдадні паказу яго паглядзела некалькі сяброў журы, але за 2 дні да прэм’еры «Беларусьфільм» адклікаў стужку з фестывалю. Пасля гэтага фільм не дэманстраваўся на фестывалі і не быў пушчаны ў беларускі пракат. Эксперты лічаць, што гэта звязана з пачаткам палітычнага крызісу ў Беларусі пасля выбараў 2020 года і нацыянальнай скіраванасцю фільма, якая супярэчыць прарасійскім ідэям рэжыму Лукашэнкі[4]. Крытыка11 жніўня 2021 года палітык і кандыдат мастацтвазнаўства Зянон Пазняк абнародаваў водгук на фільм, у якім зазначыў: «Гэта адзіны твор, зроблены на кінастудыі „Беларусьфільм“, дзе адлюстраваны праўдзівы беларускі дух, культура, вобразы і дачыненні між людзьмі».[5] Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia