Ільічы
Ільічы́[2] (трансліт.: Iĺičy, руск.: Ильичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета. Пасля Чарнобыльскай катастрофы і радыяцыйнага забруджвання жыхары (122 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 9 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 27 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 129 км ад Гомеля. Транспартная сістэмаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі, да якой на ўсходзе і захадзе далучаюцца 2 кароткія просталінейныя вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як сяліба Іллічы ў Брагінскай воласці, у валоданні князя Вішнявецкага, ва 2-й палове XVII стагоддзя перайшла да Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне графа Рафайлава. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1897 годзе размяшчаліся капліца, вятрак, гамарня, у Брагінскай воласці. У 1926—1927 гадах цэнтр Ільіцкага сельсавета. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Ілліч», працавалі вятрак (з 1915 года), гамарня і воўначасалка. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Глухавічы). Да 8 студзеня 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Глухавіцкага сельсавета[3], да 26 верасня 2006 года — у склад Дублінскага сельсавета (у 1987—2005 гадах — Спярыжскі сельсавет)[4]. Вёска ліквідавана 20 жніўня 2008 года[5]. Паблізу ёсць радовішчы гліны. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia