Інакенцій Фёдаравіч Аненскі
Інакенцій Фёдаравіч Аненскі (20 жніўня (1 верасня) 1855, Омск — 30 лістапада (13 снежня) 1909, Санкт-Пецярбург) — рускі паэт, драматург і перакладчык, крытык. Даследчык літаратуры і мовы, дырэктар мужчынскай Царскасельскай гімназіі. Яго старэйшы брат — Мікалай Фёдаравіч Аненскі. БіяграфіяСкончыў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт (1879). Аўтар трагедый «Меланіпа-філосаф» (1901), «Цар Іксіён» (1902), «Лаадамія» (1906), «Фаміра-кіфарэд» (выд. 1913), заснаваных на сюжэтах антычнай міфалогіі. Паэзіі Інакенція Аненскага (зборнікі «Ціхія песні», 1904; «Кіпарысавая шкатулка», 1910; «Пасмяротныя вершы» 1923) уласцівыя дэкадэнцкае светаўспрыманне, адзінства інтэлектуальных і маральных пачаткаў. Выступаў як перакладчык і крытык («Кніга адлюстраванняў», т. 1—2, 1906—09). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia