Інтэрнацыянальная готыка![]() Інтэрнацыянальная готыка — стылістычны варыянт апошніх этапаў готыкі, які развіўся ў Бургундыі, Багеміі і Паўночнай Італіі прыкладна з 1380 па 1430 гады. СтыльАдметныя рысы жывапісу інтэрнацыянальнай готыкі: маляўнічасць, вытанчанасць і дэкаратыўнасць, экзальтаванасць. Як завяршаючы, фінальны этап развіцця стылю, ён адрозніваецца некаторым маньерызмам: экспрэсіўнасцю формаў, вастрынёй, графічнасцю і гратэскам. У архітэктуры гэтаму стылю жывапісу будзе адпавядаць г. з. «палымнеючая готыка», таксама незвычайна вычварная. Частыя залатыя фоны, грэбаванне прасторавай глыбінёй, пляскатасць, адсутнасць света-паветранага асяроддзя і іншыя рысы сярэднявечнага мастацтва спалучаюцца пры гэтым з высокімі рамеснымі маляўнічымі навыкамі, дбайнасцю ў распрацоўцы дэталяў касцюма і інтэр'еру, прапрацаванасцю драпіровак, твараў, а таксама раслін. РаспаўсюджанасцьГэты куртуазны стыль культываваўся пры двары практычна ўсіх еўрапейскіх манархаў у эпоху «восені сярэднявечча», таму таксама яго звалі «прыдворная готыка». У кожнай еўрапейскай краіне яна магла мець сваі асаблівасці, захоўваючы пры гэтым, тым не менш, агульныя, якія адразу распазнаюцца. Усё ж, культурны абмен быў настолькі інтэнсіўным, што часта няма магчымасці вызначыць, з якой дзяржавы і рэгіянальнай школы паходзіць той ці іншы ананімны выраб. Сетка дынастычных шлюбаў, якая ахапіла Еўропу, парадніла мноства двароў, ператварыўшы яе ў адзіную культурную прастору, у якім свабодна перамяшчаліся і прадметы мастацтва, напрыклад, як падарункі. З сацыялагічнага пункта гледжання, распаўсюджванне стылю інтэрнацыянальнай готыкі не толькі на рэлігійную, але і на свецкую тэматыку (выраблялася вялікая колькасць бытавых прадметаў, прыкладных вырабаў), з'яўляецца важным момантам у развіцці гісторыі культуры Еўропы. Адбываецца павелічэнне колькасці вырабаў, замоўленых па свецкіх прычынах. Прычым не толькі прыдворнымі і дваранамі, але буржуазіяй, якая палепшыла свой дабрабыт. Двары: імператара Карла IV (Прага), караля Германіі і Багеміі Вацлава IV (Прага), каралёў Францыі Карла V Мудрага і Карла VI Вар'ята (Парыж), братоў Карла V: Людовіка I Анжуйскага, Філіпа II, герцага Бургундскага (Дыжон) і Іаана, герцага Берыйскага і Аверньскага; караля Англіі Рычарда II, папскі двор (Авіньён), герцага Міланскага Джан Галеаца Вісконці (Мілан), іншыя. Стаўленне да Рэнесансу![]() Храналагічна гэты стыль папярэднічае ранняму Протарэнесансу, часам перасякаецца з ім і, безумоўна, уплывае на першых майстроў новага мастацтва. Асабліва моцным уплыў готыкі апынуўся на тэрыторыях Паўночнага Адраджэння: для твораў нідэрландскіх і нямецкіх мастакоў яе дасягненні ўсё яшчэ будуць заставацца вельмі важнымі, у той час, як Італія ўжо будзе ўся ахоплена вывучэннем антычнай класічнай спадчыны. Хоць у ранняе кватрачэнта італьянцы ўсё яшчэ знаходзіліся пад уражаннем ад інтэрнацыянальнай готыкі — яе ўплыў можна заўважыць у творах Карпача, Учэла, Карла Крывелі і Бацічэлі. ТворыАсноўныя творы — алтарныя абразы і мініяцюры ў манускрыптах. Захаваліся таксама шпалеры. Карціны, як правіла, пісаліся тэмперай па драўляных дошках. Распаўсюджаны залатыя фоны і пропісы па фігурах золатам. Алтарныя абразы маглі мець некалькі створак (ад дзвюх да дзясятка). Гэтыя выцягнутыя вертыкальныя панэлі мелі тыповыя гатычныя аркавыя завяршэнні — спічастыя ці трохвугольным вімпергам. Рама магла быць упрыгожана арнаментальнай разьбой і пазалочана. Акрамя таго, на самой паверхні дошкі, якая служыць фонам, мог быць выразаны ці зроблены з гіпсу нізкі рэльеф (напрыклад, галінкі дрэў, прадзі валасоў, німбы, шрыфт). Гэта ледзь прыкметная разьба распісвалася, што стварала дадатковы маляўнічы эфект раскошы. У Іспаніі гэта форма знайшла адлюстраванне ў дошках рэтабла. Гісторыя тэрміна![]() Нягледзячы на тое, што тэрмін «інтэрнацыянальная готыка» прапанавалі ў 1890-х гадах амаль адначасова гісторыкі мастацтва Луі Куражо (Францыя) і Юліус фон Шлосер (Аўстрыя), выкарыстоўваць яго ў сённяшнім значэнні пачалі толькі ў 1960—1970-х гадах. Да гэтага для наймення выкарыстоўваўся тэрмін «позняя готыка» (Spätgotik) (Гурліт у кнізе «Мастацтва і мастакі напярэдадні Рэфармацыі», 1890), а таксама «асаблівая готыка» (Sondergotik), які датычыўся нямецкай готыкі 1350—1550 гадоў. З 1960—1970-х гадоў «позняй готыкай» вырашана назваць готыку пасля 1430 года, а папярэдні перыяд — зваць «інтэрнацыянальнай». Іншыя ўжываныя мастацтвазнаўцамі старой школы назвы: «Прыдворная готыка» (Hofischen Gotik, art courtois), «касмапалітычнае мастацтва» (art cosmopolite) ці «мяккі стыль» (Weicher Stil). Спіс мастакоў(Няпоўны і неправераны) ІталіяНекаторыя італьянскія майстры працавалі ў стылі, пераходным да Рэнесансу.
Бургундыя
Францыя
Свяшчэнная Рымская ІмперыяГерманія, Багемія (Чэхія)
ІспаніяГалерэя
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia