Постімпрэсіянізм
![]() Постімпрэсіянізм (фр.: postimpressionisme) — кірунак у выяўленчым мастацтве. Узнік у 1880-х гадах. Мастакі гэтага кірунку не прытрымліваліся толькі візуальных уражанняў, а імкнуліся вольна і абагульнена перадаваць матэрыяльнасць свету, звярталіся да дэкаратыўнай стылізацыі. Да выбітных прадстаўнікоў постімпрэсіянізму ў жывапісе адносяцца Вінцэнт Ван Гог, Поль Гаген, Поль Сезан, Тулуз-Латрэк, Гастон Ла Туш, Рэнэ Шутцэнбергер. Пачатак постімпрэсіянізму прыпадае на крызіс імпрэсіянізму ў канцы XIX стагоддзя. Тады адбылася апошняя выстаўка імпрэсіяністаў і быў апублікаваны «Маніфест сімвалізму» (1886) французскага паэта Жана Марэаса. Постімпрэсіяністы, многія з якіх раней прымыкалі да імпрэсіянізму, пачалі шукаць метады выказвання не толькі імгненнага і мінучага, яны пачалі асэнсоўваць працяглыя станы навакольнага свету. Для постімпрэсіянізму характэрныя розныя творчыя сістэмы і тэхнікі, якія паўплывалі на далейшае развіццё выяўленчага мастацтва. Работы Ван Гога апярэдзілі з’яўленне экспрэсіянізму, Гаген праклаў шлях да сімвалізму і мадэрну. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia