Пізанела
Анто́ніа Пізане́ла (Antonio Pisanello, сапр. імя Antonio die Puccio Pisano) (каля. 1392—1395, Піза — верагодна, 1455, Рым) — адзін з найбольш выбітных мастакоў эпохі Адраджэння і ранняга італьянскага кватрачэнта. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і суконшчыка Пуча дзі Джавані дзі Чэрэта. Пасля яго смерці, удава Ізабэта з сынам Антоніа пераехала ў свой родны горад — Верону. Першым настаўнікам будучага мастака стаў Стэфана да Верона , пазней яго настаўнікам і сябрам стаў Джэнціле дзі Фабрыяна . З дзі Фабрыяна Пізанела ў 1409—1415 гадах у Венецыі працаваў над упрыгожваннем Залы Вялікага савету ў Палацы Дожаў (афармленне Залы загінула пры пажары ў 1577 годзе). Пасля раптоўнай смерці Джентыле (1427) Пізанела працягнуў пачаты ім роспіс базілікі Сан Джавані ін Латэрана (не захавалася). У 1420-х гадах працаваў над фрэскамі ў замку Вісконці ў Павіі — гэты фрэскавы цыкл загінуў падчас вайны з Францыяй у 1527 годзе. У снежні 1439 года прыняў удзел у вайне супраць Венецыянскай рэспублікі: у складзе войскаў Джанфранчэска I Ганзага аблажыў Верону. Неўзабаве пасля вызвалення Вероны ўлады Венецыі забаранілі знаходзіцца мастаку на яе тэрыторыі, а ў 1442 годзе завочна прысудзілі да канфіскацыі маёмасці і пазбаўлення мовы «за паклёп на рэспубліку і вымаўленне ганебных для ўраду слоў». Толькі дзякуючы высокапастаўленым сябрам Пізанела пазбег пакарання. У 1441—1444 гадах мастак, якому забаронена было жыць на венецыянскіх землях, працаваў пры двары герцага Ферары Ліянела д'Эстэ . У 1448 годзе Пізанела быў запрошаны ў Неапаль каралём Альфонса Арагонскім. Пасля 1450 года звестак пра Пізанела няма. Частка біёграфаў лічыць, што ён памёр менавіта ў гэтым годзе. Большасць жа мяркуе, што Пізанела памёр у 1455 годзе, абапіраючыся на ліст Карла Медычы (сына Козіма), які пісаў брату Джавані ў кастрычніку гэтага года:
Творы Пізанела можна ўбачыць у мастацкіх зборах Бергама, Лондана, Парыжа і Вены. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia