Іосіф Трафімавіч Дацэнка
Іосіф Трафімавіч Дацеэнка (15 лістапада 1916, вёска Шляхавое, Кэгічыўскі раён, Харкаўская вобласць — 28 верасня 1943) — Герой Савецкага Саюза (1943). БіяграфіяНарадзіўся ў 1916 годзе ў сям’і селяніна. Скончыў школу ў роднай вёсцы. З цягам часу паступіў у заатэхнічнае вучылішча і працаваў на ферме ў в. Параскавея . У 1937 г. быў прызваны ў шэрагі Чырвонай Арміі. Камандзір роты 271-га стралковага палка 181-й стралковай дывізіі 13-й арміі Цэнтральнага фронту. Вялікую Айчынную вайну Іосіф Дацэнка сустрэў начальнікам заставы 73-га Чырванасцяжнага пагранатрада ў Карэла-Фінскай ССР, ваяваў з гітлераўцамі на Рэбольскім кірунку. Пасля цяжкага ранення, якому папярэднічалі шмат лёгкіх, служыў начальнікам пагранзаставы «Новая» Бірабіджанскага пагранатрада. Затым зноў быў накіраваны на фронт, вызначыўся ў многіх баях. Байцы роты старшага лейтэнанта І. Дацэнка неаднаразова вызначаліся ў баях пад Сталінградам і на Курскай дузе, на подступах да Дзясны і Дняпра. 25 верасня 1943 г. яго падраздзяленне з дапамогай падручных сродкаў першым у дывізіі пераправілася праз р. Дняпро і захапіла плацдарм у раёне в. Бярозкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці. 28 верасня 1943 г. у час контратакі праціўніка І. Г Дацэнка даў каманду воінам прапусціць праз свае баявыя парадкі варожыя танкі, адсек ад іх пяхоту і знішчыў да двух узводаў фашыстаў. У гэтым баі старшы лейтэнант Дацэнка быў смяротна паранены. За смелыя і рашучыя дзеянні, праяўленыя ў баі за дняпроўскі плацдарм, указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 16 кастрычніка 1943 г. старэйшаму лейтэнанту Дацэнка Іосіфу Трафімавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Пахаваны герой-пагранічнік у Чарнігаве. Памяць
СпасылкіІосіф Трафімавіч Дацэнка на сайце «Героі краіны» |
Portal di Ensiklopedia Dunia