Ірына Хадарэнка
Ірына Хадарэнка, сапр. Шумская (руск.: Ирина Ходоренко; нар. 19 чэрвеня 1976, Мінск) — беларуская паэтэса, перакладчык, публіцыст, культуролаг, грамадскі дзеяч. Біяграфічныя звесткіМае музычную адукацыю па класу фартэпіяна. Скончыла БДЭУ (1997), потым аспірантуру (2000) і дактарантуру (2014) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. З 2000 да 2016 гг. працавала выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў; мае званне прафесара. У 2002 паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «тэорыя і гісторыя культуры». Стажыравалася ў Варшаўскім і Ягелонскім універсітэтах. Навучалася ў Гарвардскім універсітэце. У 2016 годзе пераехала ў Нью-Ёрк. Узначальвае Беларускую Асветніцкую Лігу Амерыкі. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 2000), Беларускага ПЭН-цэнтра (з 2011). Стыпендыятка праграмы «Gaude Polonia» Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы (2010). ТворчасцьЗ 1989 года рэгулярна выступае ў рэспубліканскім друку. Перакладае з польскай і рускай мовы. З'яўляецца аўтарам шматлікіх публікацый у навуковых і перыядычных айчынных выданнях, таксама друкавалася ў «Беларускім дайджэсце», альманаху "Беларус" (ЗША) і літаратурна-аналітычным часопісе «Сакавік» (Канада)[1]. Яе творы былі перакладзены на рускую, украінскую, польскую, англійскую, нямецкую мовы[2][3]. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
Водгукі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia