Італьянская Лівія
Італья́нская Лі́вія (італ.: Libia italiana) — каланіяльнае ўладанне Каралеўства Італія ў Паўночнай Афрыцы. Італьянская Лівія межавала з Французскімі Алжырам, Заходняй Афрыкай і Экватарыяльнай Афрыкай, Англа-Егіпецкім Суданам і Каралеўствам Егіпет. Гісторыя![]() У 1912 годзе пасля Італа-турэцкай вайны ад Асманскай імперыі да Італіі адыйшли Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан (на карце пазначаны зялёным колерам). У 1919 годзе ад Францыі былі перададзены часткі тэрыторый Алжыра і Французскай Заходняй Афрыкі (на карце — балотны колер), у 1926 годзе ад Егіпта (салатны колер). Белы колер — тэрыторыі, фармальна перададзеныя Вялікабрытаніяй ад Егіпта ў 1926 годзе, але фактычна не кантраляваныя Італіяй да 1931 года. У 1934 годзе Італія аб’яднала ўсе тры калоніі (Трыпалітанія, Кірэнаіка і Фецан) ў адну — Лівію. Таксама ў склад італьянскай калоніі была перададзена і частка тэрыторыі Судана «Сарскі трыкутнік» (чырвоны). Бардовы колер — перададзеная Францыяй ад Французскай Экватарыяльнай Афрыкі ў 1935 годзе «Паласа Аўзу». У 1943 годзе італьянцы вымушаны былі пакінуць сваю калонію пасля паражэння ад англа-амерыканскіх войскаў у Паўночнаафрыканскай кампаніі[2]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia