Італьянскі фашызмІтальянскі фашызм — таталітарная, нацыяналістычная палітыка дзяржаўнага капіталізму, якую праводзіў у Італіі прэм'ер-міністр Беніта Мусаліні з 1922 па 1943 год. Этымалагічна «фашызм» паходзіць ад італьянскага «fascio» (лігі), а таксама ад лацінскага «фасцыя» (пучок) — гэта старажытны сімвал рымскай адміністрацыі. Беніта Мусаліні, які кіраваўся ідэяй аднаўлення Рымскай імперыі, выбраў пасля Першай сусветнай вайны фасцыі сімвалам сваёй партыі, адсюль і пайшла яе назва — фашысцкая. Мусаліні прыняў фасцыю як сімвал фашысцкай партыі ў 1919 годзе пры стварэнні «fasci di combattimento» (баявых ліг).[1][2][3] Гісторыі прыходу фашыстаў да ўлады была прысвечана Выстаўка фашысцкай рэвалюцыі. У палітычнай навуцы італьянскі фашызм азначае сінкрэтычную мадэль урада, з якой атрыманы і іншыя разнавіднасці фашызму — але яны не маюць агульных палітычных і філасофскіх рыс «фашысцкага мінімуму», тактычных, культурных і ідэалагічных прынцыпаў. У XX стагоддзі аўтарытарна-нацыяналістычныя рухі з'яўляліся па ўсім свеце: нацызм у Германіі пад кіраўніцтвам Гітлера, перанізм у Аргенціне пад камандаваннем генерала Перона, фалангізм у Іспаніі пад вяршэнствам Франка, Жалезная гвардыя ў Румыніі, інтэгралізм у Бразіліі, Аксьён франсез і Агнявыя крыжы ў Францыі, Скрыжаваныя стрэлы ў Венгрыі, аўстрафашызм Энгельберт Дольфуса ў Аўстрыі, этатызм Сёва ў Японіі, рэксізм у Бельгіі, Усташы ў Харватыі і шматлікія іншыя. Да Другой сусветнай вайны фашысты лічылі, што яны маюць агульныя філасофскія прынцыпы: лідар, аднапартыйная сістэма, сацыяльны дарвінізм, элітарызм. Але кожны ўрад прытрымліваўся дыскрэтнага нацыянальнага фашызму, напрыклад: партугальская клерыкальна-карпаратыўная Новая дзяржава пад кіраўніцтвам Салазара; іспанскі саюз паміж фалангістамі, канцылярскімі фашыстамі на чале з Франка. У 1945 годзе большасць фашысцкіх урадаў адмежаваліся ад нацызму, каб разнастайнасць іх нацыянальных фашысцкіх ідэй не было прыраўнавана да гітлераўскай мадэлі нацыянал-сацыялізму[4][5]. Дактрына![]() Асноўныя ідэі італьянскага фашызму былі выкладзены ў кнізе «Дактрына фашызму», а таксама ў творах Джавані Джэнціле, заснавальніка тэорыі «актуалістычнага ідэалізму», якая з'яўлялася асноўнай для фашыстаў. Дактрына абвяшчала мір дзеянняў у вобласці чалавецтва, адпрэчвала «вечны мір» як штосьці фантастычнае. Фашысты сцвярджалі, што чалавек і чалавецтва не могуць жыць без вайны. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia