У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Сантус.
Ітару Сантус (парт.: Itaro Santos; 28 ліпеня1985, Рэсіфі, Бразілія) — бразільскі прафесійны гулец у снукер. 13 разоў прымаў удзел у стартавых раундах рэйтынгавых турніраў (12 разоў у 1/64 фіналу), але ніколі не праходзіў далей.
Упершыню ўдзельнічаў у кваліфікацыі да чэмпіянату свету яшчэ ў 2003 годзе ў 17-гадовым узросце. З 2004 года пачаў прымаць удзел у чэлендж-турах і турнірах Міжнароднай адкрытай серыі, а таксама выступаў за Германію ў аматарскіх спаборніцтвах, бо Бразілія яшчэ не з'яўлялася членам Міжнароднай федэрацыі більярда і снукера (IBSF). У 2005 і 2008 гадах станавіўся чэмпіёнам Германіі сярод аматараў і двойчы гуляў у фіналах чэмпіянатаў у 2006 і 2009 гадах, а ў 2007 годзе ўваходзіў у склад зборнай Германіі на камандным чэмпіянаце Еўропы. У 2009 годзе прымаў удзел у Гранд-фінале прафесійна-аматарскай Сусветнай серыі снукера, а ў 2012 годзе гуляў на Q-School і турнірах серыі Players Tour Championship. У 2015 годзе ў 29-гадовым узросце перамог на Панамерыканскім чэмпіянаце і атрымаў месца сярод прафесіяналаў на два гады. У сезоне 2015/2016 гуляў у стартавых раундах чатырох рэйтынгавых турніраў, але выйграў толькі тры фрэймы, не здабыўшы ніводнай перамогі. У першай палове сезона 2016/2017 выйграў толькі тры фрэймы ў шасці першых рэйтынгавых паядынках, а ў першым раундзе чэмпіянату Вялікабрытаніі перамог у трох фрэймах у матчы супраць Шона Мёрфі, саступіўшы шостаму нумару рэйтынгу з лікам 3:6. Тым не менш, яго найлепшым рэйтынгавым вынікам да гэтага часу з'яўляецца 1/64 фіналу, у якой ён гуляў 12 разоў.