Адкрыты чэмпіянат Кітая (англ.: China Open) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры. З’явіўся ў календары мэйн-тура ў 1997 годзе як нярэйтынгавае спаборніцтва «China International», якое праводзілася ў Пекіне. Праз два гады турнір прайшоў яшчэ раз у Шанхаі, але ўжо атрымаў статус рэйтынгавага. З наступнага сезона спаборніцтва было перайменавана ў адкрыты чэмпіянат Кітая (англ.: China Open). З 2005 года турнір штогод праходзіць у Пекіне, з 2006 да 2017 года праходзіў у спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, а ў 2018 годзе быў перанесены ў Палац спорту Алімпійскага спорткомплекса. Прызавы фонд адкрытага чэмпіянату Кітая 2018 года склаў £1 000 000, што стала першым выпадкам у гісторыі снукера, калі прызавы фонд рэйтынгавага турніру дасягнуў мільёна (не ўлічваючы чэмпіянат свету).
Рэкардсменамі па колькасці тытулаў адкрытага чэмпіяната Кітая з’яўляюцца Марк Уільямс і Марк Сэлбі, якія выйгравалі гэты турнір па тры разы.
Марк Уільямс — трохразовы пераможца турніру (2002, 2006, 2010).Марк Сэлбі — трохразовы пераможца турніру (2015, 2017, 2018).Пітэр Эбдан — двухразовы пераможца турніру (2009, 2012).Роні О’Саліван — двухразовы пераможца турніру (1999, 2000).Дзін Цзюньхуэй — двухразовы пераможца турніру (2005, 2014).Джад Трамп — двухразовы пераможца турніру (2011, 2016).