Іцхак Шамір
Іцхак Шамір (іўр.: יצחק שמיר, прозвішча пры нараджэнні Езярніцкі; 15 кастрычніка 1915, Ружаны, Гродзенская губерня, (цяпер Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць — 30 чэрвеня 2012) — ізраільскі палітык, восьмы і дзесяты прэм'ер-міністр Ізраіля, быў старшынёй Кнэсету і міністрам унутраных спраў. Біяграфічныя звесткіВучыўся ў Варшаўскім універсітэце і Яўрэйскім універсітэце Іерусаліма. 3 пач. 1930-х г. у сіянісцкім руху. 3 1935 у Палесціне, дзе ўдзельнічаў у дзейнасці сіянісцкіх арганізацый, у т.л. тэрарыстычнай. «групы Штэрна». У 1941 і 1946 быў арыштаваны брытанскімі ўладамі, у 1946—48 у эміграцыі. Пасля стварэння Ізраіля да 1965 у разведцы «Масад». 3 1970 член, з 1975 старшыня Выканкома партыі «Херут», якая з 1973 дзейнічае ў складзе блока «Лікуд». 3 1973 дэпутат, у 1977—80 спікер Кнесета (парламента). У 1980—83 міністр замежных спраў. У 1983—84 і 1986—92 прэм'ер-міністр Ізраіля. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia