Ішчална
І́шчална[1] (трансліт.: Iščalna, руск.: Ищелно) — вёска ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Ішчалнянка. Уваходзіць у склад Мажэйкаўскага сельсавета. Насельніцтва 76 чал. (2001). Знаходзіцца за 12 км на паўночны ўсход ад Шчучына, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Скрыбаўцы. ГеалогіяЗа 0,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца Ішчальнянскае радовішча мелу. Паклад у выглядзе адорвеня залягае ў тоўшчы марэнных адкладаў сожскага зледзянення (пяскі, супескі). ГісторыяВялікае Княства ЛітоўскаеПершы пісьмовы ўспамін пра Ішчалну датуецца 1515 годам, калі падкаморы надворны, староста эйшышкаўскі Андрэй Давойнавіч заснаваў тут касцёл Найсвяцейшай Тройцы. Мясцовасць уваходзіла ў склад Лідскага павета Віленскага ваяводства. У 1547 годзе Станіслаў Давойнавіч паводле прывілея вялікага князя Жыгімонта Старога заклаў у Iшчалне мястэчка[2]. У 1573 годзе ваявода полацкі Станіслаў Давойна (сын Станіслава Давойнавіча) перадаў касцёлу тры вёскі з 380 прыгоннымі і абавязаў маёнтак аплачваць працу трох святароў. На працягу XVII ст. маёнткам і мястэчкам валодалі Лімонты, Вішнявецкія, Палупяты, Радзімінскія-Францкевічы, Скарбек-Важынскія. Станам на 1690 год тут налічвалася 53 двары. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1708 годзе Ішчалну занялі шведскія войскі, якія паразбівалі касцельныя званы. У 1711 годзе пачалася перабудова касцёла. Да яе заканчэння ў Вільні заказалі сонечны гадзіннік, які захаваўся да нашых дзён. У 1740 годзе Ішчална перайшла ў валоданне Яна Вала, які збудаваў тут сядзібу. У 1758 годзе яго сын гарадзенскі харунжы Ю. Вал збудаваў мураваны касцёл у барочным стылі, асвечаны ў 1761 годзе ў імя Найсвяцейшай Тройцы (на 1781 лічыў 1255 парафіян). У 1770 годзе адкрыўся шпіталь для нямоглых і калек. У часы паўстання Тадэвуша Касцюшкі (1794) у ваколіцах Ішчалны дзейнічаў аддзел паўстанцаў пад камандай Хлявінскага. На шляху з мястэчка ў Шчучын адбылося некалькі баёў паміж паўстанцамі і царскімі войскамі, у якіх апошнія панеслі значныя страты. ![]() Расійская імперыяУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Ішчална апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Шчучынскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні. Існавалі аднайменныя мястэчка і вёска, якімі валодалі Скарбек-Важынскія. Станам на 1863 год тут было 5 жылых будынкаў, на 1885 — касцёл, вінакурны завод, 2 карчмы. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 14 двароў, паштовая станцыя. На 1905 існавалі аднайменныя вёска (75 дзесяцін зямлі) і маёнтак (1112 дзесяцін зямлі). У Першую сусветную вайну ў 1915 годзе Ішчалну занялі кайзераўскія войскі. Найноўшы часУ 1919—1920 гадах Ішчална знаходзілася пад уладай бальшавікоў, затым польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Шчучынскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя вёска (7 двароў) і фальварак (16 будынкаў). У 1930 годзе адкрылася пачатковая польская школа і шавецкае вучылішча для дзяўчат, у 1932 годзе — цагельны завод. Апошнімі ўладарамі Ішчалны да 1939 года былі шляхціцы Ласковічы. Пан Ласковіч на старым месцы збудаваў новы палац у класічным стылі, заклаў парк. Вакол палаца было шмат гаспадарчых пабудоў: вінакурня, млыны, дзве карчмы. Да нашага часу захаваліся толькі некалькі гаспадарчых пабудоў, ад палаца засталіся толькі руіны. У 1939 годзе Ішчална ўвайшла ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гардзеевіцкага сельсавета Жалудоцкага раёна (з 17 красавіка 1962 года ў Шчучынскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1940 год існавалі фальварак (18 дамоў) і колішні маёнтак (28 пабудоў). У 1965 годзе вёска перададзена са скасаванага Вялікабаярскага сельсавета ў Шчучынскі сельсавет[3], у 1965—1966 гадах — у складзе Шчучынскага сельсавета[4], з 1966 года вёска ў Мажэйкаўскім сельсавеце. На 1995 год у вёсцы было 38 двароў, на 1 студзеня 2001 года — 76.
Насельніцтва
Славутасці
Страчаная спадчына
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia