Кніга прарока Ераміі
Кні́га праро́ка Ерамі́і (іўр.: ספר ירמיהו — Сефер Ірмія́гу; лац.: Liber Ieremiae; стар.-грэч.: Ιερεμίας) — 24-я кніга кананічнага Старога Запавету, трынаццатая частка Танаху. У пазнейшых прароках знаходзіцца паміж кнігамі Ісаі і Езекііля. Напісаная прарокам Ераміям (Ірміяху) прыкладна ў VI стагоддзі да н.э.. Ахоплівае перыяд ад 647 да 580 да н.э. — часы валадарання цара Іасіі і захопу Іўдзеі Вавілонам. Гэта найбольшая з прарочых кніг Старога Запавету, складаецца з 52 раздзелаў. Кніга напісана складанай і паэтычнай яўрэйскай мовай, за выняткам вершу 10:11, які напісаны па-арамейску. АўтарстваПрарок Ерамія жыў у эпоху заняпаду Іўдзейскага царства. яго зямля стала арэнай барацьбы дзвюх «звышдзяржаў» старажытнага свету — Егіпта і Вавілона, які прыйшоў на змену Асірыі. Апошнія цары Іўдзеі, а разам з імі і ўвесь народ, становяцца закладнікамі гэта барацьбы. Цар Іасія быў забіты егіпцянамі; яго сын, цар Іяхаз, быў вывезены ў Егіпет; унук Іасіі, цар Іякім, быў вывезены ў Вавілон; пасля туды ж вывезены і малодшы сын Іасіі, цар Седэкія. У 586 (або 587) да н.э. Іерусалім і Храм дашчэнту зруйнаваны войскамі Навухаданосара, дзяржава знішчана. Ерамія выпраўляецца ў выгнанне ў Егіпет. Праўдападобна, што падчас перабывання там ён напісаў 37—44 раздзелы кнігі. Кніга Ераміі рэдагавалася другазаконнікамі ці аўтарамі Другога закону, якія прасоўвалі рэлігійную рэформу[1]. Гэта заўважна ў паралельным выкарыстанні мовы ў Другазаконні і кнізе Ераміі[2]. Так, у Ер. 11:4 і Друг. 4:20 выкарыстаная метафара жалезнае печы. Аднак невядома, ці быў Ерамія прыхільнікамі другазаконніцкай школы, бо ён нідзе не згадвае ані Другі закон, ані рэлігійную рэформу Іасіі[3]. ЗместКніга ўмоўна можа быць падзелена на 6 частак[4], у якіх стылі тэксту мяняюцца ад паэтычнага праз апавядальны да біяграфічнага[5]. Часткі:
Галоўныя месіянскія прароцтвы знаходзяцца ў наступных фрагментах: 23:1-8; 31:31-40 і 33:14-26. Таксама ў кнізе прарока Ераміі ўпершыню ў Бібліі згадваецца паняцце «Новы Запавет»:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia