Адам Афцэліус
А́дам Афцэ́ліус, ці Аўцэліус (шведск.: Adam Afzelius, 7 кастрычніка 1750, Лары, лен Вестра-Гёталанд, Швецыя — 30 студзеня 1837, Упсала, Швецыя) — шведскі батанік, вучань Лінея. Брат Ёхана Афцэліуса і Пера Афцэліуса. У 1777 выкладаў усходнія мовы ва Упсальскім універсітэце. У 1792 адправіўся з прыродазнаўча-навуковай мэтай на заходняе ўзбярэжжа Афрыкі, у прыватнасці, у англійскую калонію Сьера-Леонэ, дзе з прычыны нападу і рабавання, учыненага французамі, ён страціў усе свае калекцыі. У 1797—1798 быў сакратаром шведскага пасольства ў Лондане. Пасля вяртання, у 1799 стаў акадэмічным выкладчыкам батанікі ва Упсальскім універсітэце і атрымаў у 1812 званне прафесара materia medica. У 1802 быў абраны прэзідэнтам Лінееўскага інстытута («Заафіталітычнага таварыства»). Як батанічны пісьменнік, Афцэліус вядомы шматлікімі сваімі творамі, роўна выдадзенай ім у 1823 аўтабіяграфіяй Лінея. Яго імем названы роды раслін: і мноства відаў. Этнаграфічныя і батанічныя калекцыі Афцэліуса былі набыты Упсальскім універсітэтам. Расліны, апісаныя АфцэліусамРоды
Віды
Зноскі
Спасылкі
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).
|
Portal di Ensiklopedia Dunia