Адам Фішэр (дырыжор)
Адам Фішэр (венг. Fischer Ádám; нар. 9 верасня 1949, Будапешт) — венгерскі дырыжор. БіяграфіяНарадзіўся ў Будапешце ў яўрэйскай сям’і — сын дырыжора Шандора Фішэра, брат дырыжора Івана Фішэра. З дзіцячых гадоў спяваў у хоры хлопчыкаў Будапешцкай оперы. Вучыўся кампазіцыі і ігры на фартэпіяна ў Будапешце, затым вывучаў дырыжыраванне ў Вене пад кіраўніцтвам Ханса Свароўскі. У 1973 годзе падзяліў з Лотарам Заграшэкам першае месца на конкурсе дырыжораў імя Гвіда Кантэлі ў Італіі. З 1973 года супрацоўнічае з Венскай дзяржаўнай операй. Дырыжуе таксама ў іншых вядучых оперных тэатрах свету. У 1987 годзе Адам Фішэр стварыў Аўстра-венгерскі Гайдн-аркестр і заснаваў Гайднаўскі фестываль у Айзенштаце. З 1998 года — галоўны дырыжор Дацкага нацыянальнага камернага аркестра. З 2004 г. працуе таксама ў Сімфанічным аркестры Венгерскага радыё, адказваючы, у прыватнасці, за заснаваны аркестрам у 2006 годзе Будапешцкі Вагнераўскі фестываль. У канцы 2010 склаў з сябе паўнамоцтвы музычнага дырэктара Венгерскага дзяржаўнага опернага тэатра ў знак непрымання ідэалагічнай цэнзуры з боку дзяржавы, рэпрэсіўных законаў супраць свабоды слова, прынятых урадам Віктара Орбана. Яго пратэст падтрымалі ў 2011 Андраш Шыф, Міклаш Янча і іншыя вядомыя дзеячы мастацтва Венгрыі. Лаўрэат прэміі Вольфа ў галіне мастацтва (2018). Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia