Розмары Трокель
Розмары Трокель (ням.: Rosemarie Trockel; нар. 13 лістапада 1952, Швертэ, Паўночны Рэйн-Вестфалія) — нямецкая мастачка, важная фігура міжнароднага сучаснага мастацтва. Жыве і працуе ў Кёльне, выкладае ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў. БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Швертэ. Вучылася (з 1974 па 1978) у Акадэміі прыгожых мастацтваў Кёльна, адчула моцны ўплыў Іозефа Бойса. Прадумваючы свае экспазіцыі, Трокель выбудоўвае кантэкст, заснаваны на міждысцыплінарным падыходзе да адлюстравання ў мастацтве сучаснага свету. Як і старэйшы сучаснік, вялікі «алхімік» Зігмар Польке, мастачка часта звяртаецца да змешвання высокага і нізкага, да перамяшчэння акцэнтаў і звяржэння каштоўнасцяў. Розмары Трокель аказалася да 2010-х гадоў найбольш камерцыйна паспяховай сярод дзесяці сучасных мастачак, якія карыстаюцца максімальным попытам. Напрыклад, яе вязаная праца 1987 года «Made in Western Germany» была прададзена ў 2012 за $ 1 000 000. А 14 мая 2014 года на аўкцыёне Sotheby’s, іншая вязаная праца «Untitled», створаная ў 1985—1988 гадах, пры эстымэйце $1,5—2 млн, была прададзена за $4 981 000. Трокель была адзіным прадстаўніком Германіі на Венецыянскай біенале ў 1999 годзе, а таксама ўдзельнічала ў Дакуменце ў 1997 і 2012. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia