Гія Канчэлі
Георгій (Гія) Аляксандравіч Канчэ́лі (груз. გია ყანჩელი; 10 жніўня 1935, Тыфліс, Грузінская ССР, СССР — 2 кастрычніка 2019) — грузінскі кампазітар, кінакампазітар, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў Грузіі (1972). Народны артыст СССР (1988). БіяграфіяСкончыў Тбіліскую кансерваторыю (1963), з 1970 года выкладаў у ёй. Працаваў пераважна ў сімфанічнай і опернай музыцы. Сярод твораў: опера «Музыка для жывых» (паст. 1984); музычная камедыя «Хітрыкі Ханумы» (паст. 1973); кантата «Светлы смутак» (1985); 7 сімфоній (1967—86); літургія «Аплаканыя ветрам» для вялікага сімфанічнага аркестра і альта сола (1988); музыка для эстраднага аркестра, да драматычных спектакляў і кінафільмаў, у т.л. «Не бядуй», «Міміно». Дзяржаўная прэмія СССР 1976. Дзяржаўная прэмія Грузіі 1981. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia