Адзінаццатага ліпеня
«Адзінаццатага лі́пеня» (руск.: Одиннадцатое июля) — беларускі фільм рэжысёра Юрыя Тарыча, выпушчаны ў 1938 годзе. Сфільмаваны на кінастудыі «Савецкая Беларусь». Дзеянне фільма адбываецца ў час вайны між Польшчай і Савецкай Расіяй на тэрыторыі Беларусі. СюжэтПадзеі фільму адбываюцца ў часе Савецка-польскай вайны. Рабоча-сялянская Чырвоная армія адступае з Ігумену перад надыходам польскіх войскаў. Начальнік дывізіі Кузьміч сыходзіць апошнім, пакідаючы ў мястэчку Сцяпана Паўлюка і прысланага ў армію Цэнтральным камітэтам партыі бальшавікоў работніка Гарановіча, якія павінны арганізаваць партызанскі супраціў. Паўлюк і Гарановіч злучаюць раскіданыя партызанскія аддзелы ў адзіную частку, хоць гэта зрабіць няпроста: частка партызанаў гатовыя бараніць толькі сваю ўласную вёску. Сцяпанаў брат Янка Паўлюк, напрыклад, збірае да сябе анархічную частку партызанаў, адмаўляючыся аб’ядноўвацца. Калі ў іхнюю вёску прыяжджаюць палякі, каб узяць падводы, Янка спрабуе ўзняць вяскоўцаў на абарону, аднак Сцяпан і Гарановіч замест гэтага адводзяць людзей у лес. Янка Паўлюк спрабуе заручыцца дапамогай супраць палякаў шпіёна Капусты. Калі Капуста прапануе яму выдаць месцазнаходжаньне партызанаў, Янка разумее, што мае справу з гнюсным нацдэмаўскім здраднікам. Але партызанаў выдае іншая асоба — кулацкі шпіён Баравік, які на заданне дэфензівы здолеў прабрацца ў партызанскі аддзел. Янка паспявае папярэдзіць пра гэта, але польскія ўланы здолелі атачыць лес і захапіць партызанскі штаб. Янка Паўлюк гіне ў бітве з польскімі жаўнерамі. Партызаны ратуюцца, адступаючы па непраходным балоце, а малодшы брат Паўлюкоў Алесь паказвае ім брод[1]. Палякі спальваюць вакольныя вёскі, старэйшых жыхароў забіваюць, а дзяўчат прымушаюць у гэты час танчыць з імі. Чырвоная армія, атрымаўшы падмацаванне, пераходзіць у наступ. Паўлюк з Гарановічам атрымліваюць заданне ад камандавання дывізіі ліквідаваць агонь польскіх батарэяў, якія стрымліваюць бальшавіцкі наступ. Напаўшы з тылу, аддзел Сцяпана захоплівае польскія батарэі. Камандзір дывізіі Кузьміч атрымлівае раненне, і камандаванне бярэ на сябе Сцяпан Паўлюк. Палякі адыходзяць з Менску, жыхары якога з радасцю сустракаюць прыход чырвонаармейцаў. Фільм сканчаецца сцэнай параду Чырвонай арміі і партызанаў на цэнтральнай плошчы[2]. У ролях
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia