Пераварот (фільм)

ПераваротM:
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Кінакампанія Беларусьфільм
Краіна
Мова руская
Год 24 снежня 1930

«Пераварот» (руск.: Переворот) ― беларускі дакументальны фільм рэжысёра Юрыя Тарыча, зняты ў 1930 годзе на кінастудыі «Белдзяржкіно»[1]. З’яўляецца першым беларускім гукавым фільмам[ru][2], ужыванне гуку насіла тэхніка-эксперыментальны характар і з’яўлялася ілюстрацыйным. Прадстаўляе сабой альманах з пяці дакументальных сюжэтаў[3]: гаворка старшыні СНК БССР, дэкламацыя паэмы, канцэрт, гукавая хроніка і палітычны шарж «Прыгоды Алёнкі на мяжы». Прэм’ера адбылася 24 снежня 1930 года ў Магілёве ў кінатэатры «Чырвоная Зорка»[4], білеты на сеансы каштавалі ад 35 да 75 капеек[5].

Крыніцы

  1. Юрий Тарич, жизнь и творчество (руск.). snimaukino.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 ліпеня 2022. Праверана 20 чэрвеня 2023.
  2. А. А. Карпилова 2011, с. 21.
  3. История нашего кино: Киностудия «Беларусьфильм» (руск.). Дом кино[ru] (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 20 чэрвеня 2023.
  4. Этот день в истории (руск.)(недаступная спасылка). Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт (21 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 чэрвеня 2023. Праверана 20 чэрвеня 2023.
  5. Дата в истории: 84 года назад в Минске открылся первый в республике звуковой кинотеатр «Красная звезда» (руск.). Минск-новости (10 лістапада 2014). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 20 чэрвеня 2023.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya