Крылы халопа
«Крылы халопа» — савецкі мастацкі фільм 1926 года, пастаўлены рэжысёрам Юрыем Тарычам паводле аднайменнай аповесці Канстанціна Шыльдкрэта; сцэнарый дапрацоўваў Віктар Шклоўскі. Прэм’ера карціны адбылася 16 лістапада 1926 года. Міжнародная англійская назва: «The Wings of a Serf». Фільм пракатваўся за мяжой, уключаючы ЗША, Германію і Францыю[1]. СюжэтXVI стагоддзе. Цараванне Івана Грознага. У вёсцы баярына Лупатава жыве прыгонны Мікішка, таленавіты вынаходнік, які марыць аб палётах. З гэтай мэтай ён майструе самаробныя крылы, на якіх зможа ўзляцець у неба. Ён паказвае сваё вынаходніцтва прыгоннай Фіме, у якую закаханы. У гэты час у суседнім маёнтку ў баярына Курляцава ламаюцца механічныя гадзіннікі, і ён падчас аднаго з набегаў захоплівае механіка-самародка і яго каханую і сілком вязе да сябе. Даведаўшыся пра д’ябальскае на яго думку вынаходства Мікішкі, баярын катуе халопа, а Фіму спакушае, завабіўшы ў баярскія пакоі. Лупатаў падае цару чалабітную са скаргай на самаўпраўства Курляцава, і Іван Грозны, затаіўшы даўнюю крыўду на шляхетнага баярына, адпраўляе да таго апрычнікаў, якія ўчыняюць разгром у доме баярына, а яго прыгонных вязуць да цара ў Аляксандраўскую Слабаду. Цар займаецца гандлем ільном і трымае на царыцыным двары льнотрапальнае кола, якое раптам ламаецца. Ніхто не можа яго паправіць — атрымліваецца толькі ў Мікішкі. Царыца Марыя Цемрукаўна пытаецца ў прыгоннага, чаго той хоча за папраўку кола, і Мікішка адказвае, што жадае пабудаваць крылы для палёту чалавека. Даведаўшыся аб задумцы халопа, цар вырашае павесяліць замежных гасцей і загадвае Мікішку зладзіць паказальны палёт. На святы тыдзень пры навале народу ў Мікішкі атрымліваецца паляцець, але Іван Грозны забараняе д’ябальскае вынаходніцтва, а самога халопа саджае ў вязніцу. Аднак прыгожы прыгонны спадабаўся Марыі Цемрукаўне, і яна дапамагае Мікішку збегчы. Пра гэта даведаецца Іван Грозны, прыходзіць у спальню царыцы і душыць яе. Мікішка гіне пры спробе да ўцёкаў[2]. У ролях
Вобраз Івана ГрознагаЗ падключэннем да працы над сцэнарыем Віктара Шклоўскага значна павялічылася роля Івана Грознага, які ў трактоўцы стваральнікаў фільма паўставаў не толькі жорсткім дэспатам і садыстам, але таксама купцом, гандляром лёнам. Сцэнарый нёс сляды ўплыву гістарычнай школы Міхаіла Пакроўскага, у канцэпцыі якога галоўнай рухаючай сілай гістарычнага развіцця паўставаў гандлёвы капітал[4]. Як піша даследчык Н. Муцья, «цар Іван Грозны намаляваны ў гэтым фільме як дэспатычны і прыжымісты гаспадар, які асабіста вядуць касавыя кнігі і гандлюе з іншаземцамі»[5]. На думку кіназнаўца Яўгена Марголіта, вобраз Івана Грознага ў фільме Юрыя Тарыча мог паўплываць на «Івана Грознага» Сяргея Эйзенштэйна, паколькі мантажом «крылаў халопа» займалася Эсфір Шуб, добрая знаёмая Эйзенштэйна[6]. ЗаўвагіКрыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia