Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (англ.: Bulgarian Open, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з'яўляецца чацвёртым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016. У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у пачатку лістапада (адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2013 года праходзіў у чэрвені, а розыгрыш 2014 года — у кастрычніку), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва. Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе два кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду, а ў 2014 годзе — тры). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу. Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца Марк Ален, які перамог Раяна Дэя ў фінальным матчы розыгрышу 2015 года. Да гэтага тытул адкрытага чэмпіянату Балгарыі выйгравалі Джад Трамп (2012), Джон Хігінс (2013) і Шон Мёрфі (2014). Вынікі
Фіналісты турніру
Пераможцы турніру па краінах
|
Portal di Ensiklopedia Dunia