Адкрыты чэмпіянат Гібралтара (англ.: Gibraltar Open) — прафесійны рэйтынгавы снукерны турнір. Быў заснаваны ў 2015 годзе і праходзіў у рамках нізкарэйтынгавай серыі Players Tour Championship, а ў 2017 годзе атрымаў статус рэйтынгавага турніру. Турнір праходзіць на стадыёне «Вікторыя» ў Гібралтары. Прызавы фонд спаборніцтва ў 2018 годзе склаў £153,000.
Фармат адкрытага чэмпіянату Гібралтара ўключае ў сябе некалькі (два–тры) кваліфікацыйных раундаў, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату. У асноўную стадыю трапляюць сеяныя прафесіяналы (аўтаматычна) і пераможцы апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.