Пераможцам турніру стаў Роні О’Саліван, які перайграў на сваім шляху да тытула Майкла Джаджа (5:0), Джо Пэры (5:2), Пола Хантэра ў чвэрцьфінале (5:2), Дамініка Дэйла ў паўфінальным матчы (6:1) і Стыва Дэвіса ў напружаным фінальным паядынку (9:8). Такім чынам, 28-гадовы англічанін выйграў свой 27-ы прафесійны і 14-ы рэйтынгавы турнір у кар'еры, а таксама першы турнір за 10 месяцаў (пасля перамогі на Айрыш Мастэрс у сакавіку 2003 года).
Прызавыя грошы
Прызавы фонд панізіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам на £147,200 у сувязі са знікненнем спонсараў, склаўшы £450,000. Таксама на £30,500 знізіліся і прызавыя пераможцы, якія склалі ўжо £52,000.