Мастэрс 1997 (снукер)
Мастэрс 1997 (англ.: Masters 1997, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1997 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 2 па 9 лютага 1997 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў 23-м розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £500,000 (на £40,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £130,000 атрымаў пераможца. У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард. Стыў Дэвіс выйграў свой трэці тытул Мастэрс, абыграўшы ў фінальным паядынку суайчынніка Роні О’Салівана з лікам 10:8. |
Portal di Ensiklopedia Dunia