Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2012 (англ.: Welsh Open 2012, таксама вядомы як 888真人 Welsh Open 2012 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 13 па 19 лютага 2012 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў 21-м розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія 888真人 упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500, з якіх £30,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Марка Дэвіса (4:0), леташняга пераможцуДжона Хігінса (4:3), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (5:4), Шона Мёрфі ў паўфінальным матчы (6:2) і Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 24-гадовы кітаец выйграў свой восьмы прафесійны і пяты рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама першы прафесійны турнір са студзеня 2011 года (пасля перамогі на Мастэрс) і першы рэйтынгавы — больш чым за 2 гады (у снежні 2009 года ён перамог на чэмпіянаце Вялікабрытаніі).
Прызавыя грошы
У 2012 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія 888真人. Прызавы фонд застаўся на тым жа ўзроўні, што і ў мінулым годзе, склаўшы £201,500. Першы прыз спаборніцтва таксама не змяніўся, застаўшыся на ўзроўні £30,000