Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 2011
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 2011 (англ.: Welsh Open 2011, таксама вядомы як Wyldecrest Park Homes Welsh Open 2011 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 лютага 2011 года на арэне Ньюпарт Цэнтр, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў дваццатым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 года. Кампанія Wyldecrest Park Homes упершыню спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £201,500 (на £24,000 менш, чым у мінулым годзе), з якіх £30,000 атрымаў пераможца. Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які перайграў на сваім шляху да тытула Джэка Лісоўскі (4:3), Дэйва Харальда (4:1), Мэцью Стывенса ў чвэрцьфінале (5:3), Алістэра Картэра ў паўфінальным матчы (6:2) і свайго суайчынніка Стывена Магуайра ў фінальным паядынку (9:6). Такім чынам, 35-гадовы шатландзец выйграў свой другі запар і трэці ў кар’еры тытул адкрытага чэмпіянату Уэльса, зраўняўшыся па колькасці перамог з рэкардсменам Стывенам Хендры, 23-ці рэйтынгавы тытул у кар’еры, а таксама трэці прафесійны турнір у сезоне (пасля чэмпіянату Рура і чэмпіянату Вялікабрытаніі). Прызавыя грошыУ 2011 годзе спонсарам адкрытага чэмпіянату Уэльса стала кампанія Wyldecrest Park Homes. Прызавы фонд панізіўся ў параўнанні з папярэднім розыгрышам на £23,200, склаўшы £201,500. Таксама на £5,000 знізіліся і прызавыя пераможцы, якія склалі ўжо £30,000.
Асноўная сеткаФінал
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia