Адміністрацыйныя акругі Паўночнага Рэйна-Вестфаліі![]() Адміністрацыйныя акругі (ням.: Regierungsbezirke) у Паўночным Рэйне-Вестфаліі - гэта буйныя тэрытарыяльныя адміністрацыйныя адзінкі кіравання зямлёй Паўночны Рэйн-Вестфалія. Яны з'яўляюцца сувязным звяном паміж зямельным урадам і выканаўчымі органамі зямельнай улады, з аднаго боку, і драбнейшымі адміністрацыйнымі адзінкамі (урадамі раёнаў і камунамі) - з іншага боку. АрганізацыяСістэма адміністрацыйнага кіравання ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія рэгулюецца спецыяльным зборам законаў[1]. Акругі з'яўляюцца сярэднім кіраўнічым звяном. Уся Паўночная Рэйн-Вестфалія падзелена на пяць буйных адміністрацыйных акруг. Кожная акруга кіруецца акруговым урадам (Bezirksregierung) на чале з акруговым прэзідэнтам (Regierungspräsident).
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia