Адольф Меер (архітэктар)
![]() ![]() Адольф Меер (ням. Adolf Meyer; 17 чэрвеня 1881, Мехерніх — 14 ліпеня 1929, Бальтрум) — нямецкі архітэктар. БіяграфіяА. Меер вывучаў архітэктуру ў Школе прыкладнага мастацтва Дзюсельдорфа. У 1907—1908 гадах ён працуе ў бюро ў Петэра Берэнса. У 1909 годзе ён паступае ў бюро Бруна Паўля ў Берліне, а з 1910 года А. Меер супрацоўнічае з Вальтэрам Гропіусам. У 1915 Меер становіцца ў Гропіуса кіраўніком бюро, а затым — і яго партнёрам. У 1919 годзе Гропіус запрашае яго як выкладчыка ў Баўхаус у Веймары, дзе Меер чытае лекцыі па тэхнічным чарчэнні і канструктывізму. У 1922 годзе архітэктар ад групы Гропіуса ўдзельнічае ў конкурсе па стварэнні небаскроба Tribune Tower у Чыкага. З 1925 года А. Меер практыкуе як свабодны архітэктар у Веймары. З 1926 ён — гарадскі саветнік па будаўніцтву ў Франкфурце-на-Майне, а таксама выкладае ў мясцовай мастацкай школе. У 1929 годзе архітэктар патануў падчас купання на востраве Бальтрум у Паўночным моры. Сачыненні
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia