Азяранскі сельсавет (Рагачоўскі раён)
Азяра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Азяраны. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Крушынаўскага сельсавета[1]. 8 ліпеня 1957 года ў склад Старасельскага сельсавета перададзена вёска Слабада-Радамысль[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 992 чалавекі[3], з іх 94,0 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 736 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia