Забалацкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
За́балацкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Забалацце. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 20 лютага 1975 года ў склад Запольскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Наваселле, Стрэнькі і пасёлак Марусіна), у склад Дварэцкага сельсавета — 2 населеныя пункты (вёска Аннаўка і пасёлак Зацішша)[1]. 14 снежня 1977 года скасаваны пасёлак Забалацкі (зліўся з вёскай Забалацце)[2]. 1 снежня 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лучынскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёска Лучын і пасёлкі Альсагорка і Сверкаў)[3]. 10 лютага 2014 года скасаваны пасёлак Сверкаў[4], 29 снежня 2014 года — вёска Садовая[5]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 719 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 0,8 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (11 населеных пунктаў) — 1446 чалавек[8]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia