Дварэцкі сельсавет (Рагачоўскі раён)
Дварэ́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Дварэц. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Рагачоўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 студзеня 1975 года скасаваны пасёлак Лучынскі[1]. 20 лютага 1975 года ў склад сельсавета з Забалацкага сельсавета перададзены вёска Аннаўка і пасёлак Зацішша[2]. 26 мая 1983 года скасаваны пасёлкі Зацішша і Сухое Балота[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1441 чалавек[4], з іх 93,8 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1171 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia