Курганскі сельсавет (Рагачоўскі раён)
Курга́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Курганне. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рыскоў. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курганне[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Серабранскага сельсавета (вёска Малашкавічы)[2]. 16 студзеня 1975 года скасавана вёска Дзедлава (злілася з вёскай Курганне)[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1061 чалавек[4], з іх 93,3 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 603 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia