Айрацкая мова
![]() Айрацкая мова (айрацкая размоўная, заходнемангольская, тода бічыг: ᡆᡕᡅᠷᠠᡑ ᡘᡄᠯᡄᠨ (трансл. Oyirad kelen), калм. Өөрд, манг.: Ойрад) — мангольская мова, распаўсюджаная ў асноўным у Манголіі ды Кітаі. У асноўным з'яўляецца сукупнасцю дыялектаў, на якіх размаўляюць плямёны айратаў, а таксама некаторая колькасць першапачаткова цюркскіх народнасцей. Кароткі нарысНавукоўцы разыходзяцца ў меркаваннях адносна статусу айрацкае мовы. Напрыклад, айрацкая мова можа разглядацца ў якасці асобнае мовы[5] ці як буйны дыялект мангольскае мовы[6]. Калмыцкая мова, з'яўляючыся першапачаткова адным з айрацкіх дыялектаў (дакладней, нашчадкаў некалькіх дыялектаў), у цяперашні час разглядаецца як асобны, але блізкароднасны ідыём. Айрацкая класічная (літаратурная) мова з'яўляецца пісьмоваю формай агульнага продка сучасных айрацкіх дыялектаў, пры гэтым даволі моцна адрозніваецца ад іх. Тэрыторыі, на якіх пражывае айрацкамоўнае насельніцтва, размяшчаюцца на захадзе Манголіі[7] і паўночным захадзе КНР (найперш у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне, а таксама ў некаторых рэгіёнах правінцый Цынхай і Ганьсу)[7]. Разам з гэтым, з прычыны частае класіфікацыі калмыцкае мовы ў якасці аднаго з дыялектаў айрацкае мовы, у склад айрацкамоўных рэгіёнаў могуць далучаць расійскую рэспубліку Калмыкія (рэгіён узбярэжжа Каспійскага мора)[8]. Ва ўсіх трох краінах айрацкая мова знаходзіцца пад пэўнай пагрозай знікнення. Найбольшым па колькасці носьбітаў з'яўляецца таргуцкі дыялект[1][7]. Варта адзначыць, што тэрмінам «айрацкая мова» (або «пісьмовая айрацкая») могуць пазначаць мову гістарычных дакументаў, запісаных пісьменнасцю тода бічыг[9]. ДыялектыУ Манголіі існуе сем дыялектаў, кожны з якіх ужываецца ў адпаведнай пляменнай групе[10]:
Некаторыя дыялекты з'яўляюцца складанымі для класіфікацыі. Напрыклад, алашаньскі дыялект, распаўсюджаны ў аймаку Алашань аўтаномнага раёна Унутраная Манголія (КНР) першапачаткова прылічваўся да дыялектаў айрацкай мовы[14], што абгрунтоўвалася яго фанетычнымі рысамі. Між тым, гэты дыялект можна класіфікаваць як дыялект мангольскае мовы на аснове яго марфалагічных рыс[15]. Дархадскі дыялект (аймак Хуўсгел, Манголія) рознымі даследчыкамі класіфікаваўся ў якасці дыялекту айрацкай, мангольскай або бурацкай моў[16]. НосьбітыАйрацкая мова пад пагрозай знікнення на ўсіх тэрыторыях свайго распаўсюджання. Напрыклад, у Расіі калмыцкая мова ў цяперашні час выходзіць з ужытку і распаўсюджана галоўным чынам сярод людзей пажылога ўзросту, што звязана з наступствамі дэпартацыі калмыкаў 1943 і наступнага ўплыву з боку рускай мовы[17]. Між тым, у Кітаі, айрацкая мова яшчэ даволі шырока выкарыстоўваецца ў традыцыйных галінах жыцця, маецца шмат аднамоўных носьбітаў[18], аднак на думку іншых навукоўцаў[19], адбываецца скарачэнне сферы ўжытку мовы ў адукацыі. Што да Манголіі, на думку некаторых даследчыкаў, перавага халха-мангольскага дыялекту мангольскае мовы стала фактарам халхізацыі іншых мангольскіх моў і дыялектаў[20]. Пісьменнасць![]() У айрацкай мове выкарыстоўваюцца два віды пісьменнасці. Гістарычна ў мове выкарыстоўвалася пісьменнасць тода бічыг, якая паходзіць ад старамангольскае пісьменнасці. Гэтая пісьменнасць больш за ўсё захавалася ў Кітаі, дзе яна дагэтуль можа ўжывацца ў друкаваных выданнях. У Калмыкіі бытуе пісьменнасць на аснове кірылічнага алфавіта. У Манголіі ў якасці пісьменнасці выкарыстоўваецца мангольская пісьменнасць. Зноскі
Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia