Аксана Ігараўна Прыходзька
Аксана Ігараўна Прыходзька (нар. 16 студзеня 1975, г. Гарадок, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года. БіяграфіяНарадзілася 16 студзеня 1975 года ў г. Гарадку Віцебскай вобласці[1]. Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія і канструяванне вырабаў са скуры»; пасля па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і падаткаабкладанне»[1]. Працоўную дзейнасць пачала майстрам пашывачнага ўчастка ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Славуціч». Працавала на розных пасадах у адкрытым акцыянерным таварыстве «Белшына»: спецыялістам 2-й катэгорыі аддзела кадраў, начальнікам упраўлення адміністрацыйна-гаспадарчага забеспячэння, намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях, начальнікам упраўлення персаналу[1]. Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання[1]. Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1]. У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бабруйскай-Першамайскай акругі № 79. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці[1]. УзнагародыУзнагароджана ганаровымі граматамі адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына»[1]. Сям’яЗамужам, мае дачку[1]. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia