Аксана Міхайлаўна Кавалькова
Аксана Міхайлаўна Кавалькова (нар. 12 лістапада 1969, Мазыр Гомельскай вобласці) — беларускі педагог, дэпутатка. БіяграфіяНарадзілася 12 лістапада 1969 года ў г. Мазыры[1]. Скончыла Мазырскае медыцынскае вучылішча па спецыяльнасці «Медыцынская сястра»; Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н. К. Крупскай па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура»; Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Маркетынг»[1]. Працавала ў г. Мазыры медыцынскай сястрой у стаматалагічнай паліклініцы; старэйшай медыцынскай сястрой у санаторным дзіцячым садзе № 38; выхавальніцай, загадчыцай дзіцячага сада № 31; дырэктаркай Сярэдняй школы № 16 г. Мазыра[1]. З’яўлялася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[2][1]. Член Беларускай партыі «Белая Русь». У 2024 годзе выбрана дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Мазырскай акругі № 42. Член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі[1]. УзнагародыУзнагароджана медалём «За працоўныя заслугі», ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1]. Сям'яЗамужам, мае дзвюх дачок[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia