Актуарныя разлікіАктуарныя разлікі — разлікі тарыфных ставак страхавання на падставе метадаў матэматычнай статыстыкі[1]. Ужываюцца ўва ўсіх відах страхавання. Заснаваны на выкарыстанні закона вялікіх лікаў. Адлюстроўваюць у выглядзе матэматычных формул механізм утварэння і выдаткавання страхавога фонду. Адменную ролю гуляюць у доўгатэрміновым страхаванні, напрыклад, звязаным з працягласцю жыцця насельніцтва, то бок у страхаванні жыцця і пенсійным страхаванні. Актуарныя разлікі праводзяць актуары — адмыслоўцы, якія маюць кваліфікацыйны атэстат і ажыццяўляюць на падставе працоўнага дагавора ці грамадзянска-прававога дагавора са страхаўшчыком чыннасць па разліках страхавых тарыфаў, страхавых рэзерваў страхаўшчыка, ацэнцы яго інвестыцыйных праектаў з выкарыстаннем актуарных разлікаў. Метадалогія актуарных разлікаў заснавана на выкарыстанні тэорыі імавернасцей, дэмаграфічнай статыстыкі і доўгатэрміновых фінансавых вылічэнняў. З дапамогай тэорыі імавернасцяў вызначаецца імавернасць страхавога выпадку. Дэмаграфічная статыстыка патрэбна для дыферэнцыяцыі страхавых тарыфаў у залежнасці ад узросту застрахаванага. З дапамогай доўгатэрміновых фінансавых вылічэнняў у тарыфах улічваецца прыбытак, што атрымліваецца страхаўшчыком ад выкарыстання для інвестыцый акумуляваных унёскаў страхавальнікаў. Асновы тэорыі актуарных разлікаў як адменнай галіны навукі былі закладзены ў XVIII стагоддзі працамі такіх навукоўцаў як Джон Граўнт, Я. Дэ Віт, Э. Галей, Джэймс Додсан. Большасць буйных матэматыкаў таго часу — Л. Эйлер, Э. Дзювільяр, Мікалай Іванавіч Фус, С. Лакруа, У. Керсебум, А. Депарсье; а потым Андэрс Ліндштэт і інш. — распрацоўвалі тэорыю актуарных разлікаў. У наш час у тэорыі актуарных разлікаў ужываюцца найновыя дасягненні матэматыкі і статыстыкі. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia