Алег Васілевіч Цылько

Алег Васілевіч Цылько
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 18 кастрычніка 1971(1971-10-18) (53 гады)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Алег Васілевіч Цылько (нар. 18 кастрычніка 1971, г.п. Акцябрскі, Гомельская вобласць) — беларускі службовец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 кастрычніка 1971 года ў г.п. Акцябрскі Гомельскай вобласці[1].

Скончыў Кіеўскае вышэйшае ваенна-марское вучылішча, сацыяльны педагог-псіхолаг; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»[1].

Працаваў першым сакратаром Акцябрскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі патрыятычны саюз моладзі»; другім сакратаром Гомельскага абласнога камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»; галоўным спецыялістам упраўлення арганізацыйна-кадравай работы, начальнікам аддзела па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта; намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і сацыяльных пытаннях адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс»[1].

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Рэчыцкай акругі № 44. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па экалогіі і прыродакарыстанні[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, Беларускага прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый, нагрудным знакам адрознення Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь «Ганаровы транспартнік»[1].

Сям’я

Мае сына[1].

Крыніцы

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya