Са снежня 1994 года пачаў працаваць на беларускім тэлебачанні. У 1995 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1996 годзе паспяхова прайшоў навучанне па спецыяльнасці — аператар і рэжысёр тэлебачання ў Міжнародным адукацыйным цэнтры «CIRNEA» у Парыжы.
Па яго ініцыятыве і запрашэнні ў лютым 2001 і верасні 2002 года Мінск з прэм’ернымі паказамі наведаў сусветна вядомы кінарэжысёр Кшыштаф Занусі.
У лістападзе 2005 года ўзначальваў Журы кінапрэсы на XII Міжнародным Мінскім кінафестывалі «Лістапад».[2]
З чэрвеня 2001 года Лукашэвіч узначальвае творчае аб’яднанне Першага тэлеканала. Ён стварыў шэраг тэлепраектаў («Новая калекцыя», «Наша спадчына», «Знята!», «Эпоха»). З 2003 года сумесна з Аляксандрам Аляксеевым рэалізуе мастацкі праект «Спадчына Беларусі», які ўключае правядзенне фотавыстаў, выданне альбомаў, вытворчасць тэлевізійных фільмаў і праграм.[3]
З лістапада 2010 года Алег Лукашэвіч з’яўляецца членам Рэспубліканскага грамадскага савета па справах культуры і мастацтва пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь.[4] Сумесна з Аляксандрам Аляксеевым арганізаваў адкрыццё першага Нацыянальнага павільёна Рэспублікі Беларусь на 64-м Канскім кінафестывалі. У маі 2011 стаў кіраўніком Нацыянальнага павільёна.[5]
У 2012 прыступіў да працы над дакументальна-асветніцкім праектам «Мастакі Парыжскай школы. Ураджэнцы Беларусі». У маі 2014 года адбылася прэм’ера цыкла з 9 фільмаў. Музыку да праекта прадаставіла Мадонна, з ёй было падпісана пагадненне. У 2016—2017 гг. стварыў 10 фільмаў з цыкла «Сучаснае мастацтва Беларусі», у студзені-лютым 2018 г. адбылася прэм’ера праекта на тэлеканале «Беларусь-3».
Фільмаграфія
2006 — «Эпоха Марка Шагала»[6], «Прападобная Еўфрасіння Полацкая», «Луіс Маер. Леў Галівуду»[7], «Станіслаў Аўгуст Панятоўскі»;