Мадонна (спявачка)Мадонна Луіза Вераніка Чыконэ (англ.: Madonna Louise Veronica Ciccone; нар. 16 жніўня 1958, Бей-Сіці, Мічыган, ЗША) — больш вядомая як Мадонна, амерыканская спявачка, музыкант, паэт, прадзюсар, кампазітар, актрыса, танцоўшчыца, празаік, рэжысёр, мадэльер, мадэль, вядомая большасці дзякуючы сваім відэакліпам, сцэнічным выступленням, а таксама выкарыстанню палітычных, сексуальных і рэлігійных вобразаў у сваіх працах. Самая паспяховая спявачка ў гісторыі. Прадала больш за 350 мільёнаў копій сваіх альбомаў. Яе багацце ацэньваецца ў больш за 1,3 мільярда долараў ЗША. Біяграфічныя звесткіНарадзілася ў шматдзетнай сям’і італьянскіх імігрантаў. Вучылася на балетным аддзяленні Мічыганскага ўніверсітэта. Дэбютны альбом «Мадонна» выйшаў у 1983 і атрымаў шырокую папулярнасць. Пазней выйшлі музычныя дыскі «Ты можаш танцаваць» (1987), «Эротыка» (1993), «Музыка» (2001) і інш. Адна з першых зорак поп-музыкі, якая пачала шырока выкарыстоўваць відэакліпы. Як актрыса здымалася ў кінафільмах розных жанраў «Адчайна шукаю С’юзэн», «Эвіта», «У ложку з Мадоннай» і інш., аднак гэтыя ролі не прынеслі ёй прызнання. Аўтар аўтабіяграфічнай кнігі. У другой палове 1980-х — пачатку 1990-х г. з’яўлялася адной з самых вядомых і папулярных у свеце эстрадных спявачак. Яе сусветнай вядомасці паспрыялі скандальны імідж сексуальна разняволенай жанчыны, шакіруючыя паводзіны і выказванні, а таксама ўмела арганізаваныя рэкламныя і піараўскія акцыі. 4 мая 2024 года Мадонна дала найвялікшы канцэрт за сваю карʼеру. Бясплатнае шоу на пляжы Капакабана ў Рыа-дэ-Жанэйра наведалі 1,6 мільёна чалавек[11]. ДыскаграфіяСтудыйныя альбомы
Зборнікі
Альбомы рэміксаў
Саўндтрэкі
Літаратура
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia