Алег Мікалаевіч Варвашэня

Алег Мікалаевіч Варвашэня
Дата нараджэння 27 чэрвеня 1964(1964-06-27) (61 год)
Месца нараджэння
Род дзейнасці скульптар
Жанр станковая скульптура і манументальная скульптура
Вучоба
Уплыў Генадзь Ільіч Мурамцаў, Анатоль Яфімавіч Арцімовіч і Леў Мікалаевіч Гумілеўскі
Член у

Алег Мікалаевіч Варвашэня (нар. 27 чэрвеня 1964, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1964 года ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. У 1984 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1993 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 1993—1997 гг. стажыраваўся ў Акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1]. Вучыўся ў Г. Мурамцава, А. Арцімовіча, Л. Гумілеўскага[2]. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак з 1990 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1997 года[1].

Жыве і працуе ў Мінску[1].

Творчасць

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры[1]. Матэрыял — бронза, граніт[3].

Сярод твораў: кампазіцыі «Мікеланджэла», «Нёман і Прыпяць», «Сон», «Маці», «Свабода», «Чорная», «Жаночы торс», «Мой сусед»[2], скульптура-фантан «Феміда» (г. Магілёў)[3], а таксама серыя скульптур на тэму «Аголеная»[2], «Якая ляжыць з рукой» (усе Мінск), помнікі графу С. Зорычу (у суаўтарстве, г. Шклоў Магілёўскай вобласці), У. Караткевічу (у суаўтарстве, г. Кіеў)[3].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), , а таксама ў Музеі мастацтва Зімерлі ў Нью-Джэрсі, ЗША[2], у прыватных калекцыях Беларусі і за яе межамі[1].

Зноскі

  1. а б в г д е «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
  2. а б в г Варвашэня Алег Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  3. а б в Варвашэня Алег Мікалаевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.

Літаратура

  • Варвашэня Алег Мікалаевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
  • Варвашэня Алег Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya