Алег Сяргеевіч Пафераў
Алег Сяргеевіч Пафераў (нар. 2 жніўня 1949) — беларускі дзяржаўны, ваенны і дыпламатычны дзеяч. Былы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Венесуэле і па сумяшчальніцтве ў Балівіі і Эквадоры. Генерал-лейтэнант[1]. БіяграфіяНарадзіўся 2 жніўня 1949 года ў г. Ленгеры Чымкенцкай вобласці Казахскай ССР. Па нацыянальнасці беларус. У 1969 годзе з адзнакай скончыў Горкаўскае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, а ў 1977 годзе — Ваенную інжынерную радыётэхнічную акадэмію супрацьпаветранай абароны. У 1999 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі. З 1966 па 2006 год праходзіў службу ва Узброеных Сілах СССР і Рэспублікі Беларусь на розных камандных і інжынерных пасадах. З 2001 года па 2006 год з’яўляўся камандуючым Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі. Пазней звольнены з арміі па ўзросце. Указамі прэзідэнта Беларусі ад 5 снежня 2007 года №618 і 686 стаў упаўнаважаным па вядзенні перамоў па праекце пагадненняў аб супрацоўніцтве ў інтарэсах стварэння адзінай сістэмы СПА і сістэмы радыёэлектроннай барацьбы Венесуэлы, а таксама аб знаходжанні на яе тэрыторыі беларускіх вайскоўцаў[2]. Пасля заключэння дагавораў, у перыяд з 2008[3] па 2013[4] гады, з’яўляўся кіраўніком групы беларускіх вайсковых саветнікаў пры Узброеных сілах Венесуэлы. Адначасова ў 2006—2011 гадах з’яўляўся намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. Далей па 2012 год быў галоўным экспертам па знешнеэканамічных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт». 31 ліпеня таго ж года прызначаны паслом у Венесуэле. 23 студзеня 2013 года акрэдытаваны па сумяшчальніцтве ў Эквадоры, а 31 мая — у Балівіі. Займаў пасаду пасла ў Эквадоры па сумяшчальніцтве да 2014 года[5], пасады пасла ў Венесуэле і па сумяшчальніцтве ў Балівіі — да 2020 года[6]. Жанаты. Мае дваіх дзяцей. УзнагародыУзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «За службу Радзіме» III ступені, ордэнам Пашаны і 20-ю медалямі. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia