Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт паветраных сіл імя Івана Кажадуба
Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт паветраных сіл імя Івана Кажэдуба (укр.: Харківський національний університет повітряних сил імені Івана Кожедуба) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, размешчаная ў Харкаве. Агульная характарыстыкаВНУ ажыццяўляе адукацыйную дзейнасць па падрыхтоўцы ваенных лётчыкаў, штурманаў, спецыялістаў па баявым кіраванні авіяцыяй, зенітных ракетных войскаў, радыётэхнічных войскаў, інжынерна–авіяцыйнага забеспячэння, аўтаматызаваных сістэм кіравання і наземнага забеспячэння палётаў авіяцыі, камп'ютарных навук і інфармацыйных тэхналогій, метралогіі, энергетыкі і інш. Курсанты вучацца па адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням малодшы спецыяліст, бакалаўр, спецыяліст, магістр па 7 напрамках, 12 спецыяльнасцях і 24 спецыялізацыях. Студэнты вучацца па адукацыйна-кваліфікацыйным узроўням бакалаўр, спецыяліст, магістр па 9 напрамках, 10 спецыяльнасцях і 20 спецыялізацыях. Універсітэт мае 9 факультэтаў па профілях навучання, 40 кафедраў, ваенны каледж сяржанцкага складу, навуковы цэнтр, цэнтр моўнай падрыхтоўкі, цэнтр імітацыйнага мадэлявання, інфармацыйна-вылічальны цэнтр і іншыя навучальныя і навуковыя падраздзяленні. Прыярытэтным напрамкам вучэбнай дзейнасці з'яўляецца падрыхтоўка лётнага складу. Ва ўніверсітэце ўкаранёна ступеністая падрыхтоўка ваенных лётчыкаў, якая прадугледжвае авалоданне курсантамі на працягу навучання лёгкаматорных, навучальных і баявых лятальных апаратаў. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia