Нівы (Жлобінскі раён)
Ні́вы[1] (трансліт.: Nivy, руск.: Нивы) — аграгарадок у Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Салонскага сельсавета. Насельніцтва 787 чал. (2004). Знаходзіцца за 14 км на поўдзень ад горада Жлобін, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Калінкавічы), за 97 км ад Гомеля. Акружаны меліярацыйнымі каналамі. ГісторыяПаводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. Паводле рэвізіі 1858 года валоданне князя Л. М. Галіцына. З 1880 года дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся школа граматы, хлебазапасны магазін, круподрабільня, вятрак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1943 года акупанты спалілі 100 двароў і забілі 40 жыхароў. Вызвалена 26 чэрвеня 1944 года. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 81 жыхар, у памяць пра загінулых у 1979 годзе быў усталяваны абеліск. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгаса «Ніва». Працуюць дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, школа-сад, крама, аддзяленне сувязі, амбулаторыя, дзіцячыя яслі-сад. Да 8 снежня 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2]. Насельніцтва
Памятныя мясціны
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia