Саланое (Жлобінскі раён)
Салано́е[1] (трансліт.: Salanoje, руск.: Солоное) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, на рацэ Добасна. Цэнтр Салонскага сельсавета. Насельніцтва 1169 чал. (2010). Знаходзіцца за 5 км на поўдзень ад горада Жлобін і за 92 км ад Гомеля. Чыгуначная платформа на лініі Жлобін — Калінкавічы. ГісторыяВыяўлены археолагамі курганны магільнік (2 насыпы, за 1 км на поўдзень ад вёскі) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Пра гэта кажа і знойдзены ў вёсцы ў 1905 годзе кёльнскі дынар, схаваны ў X стагоддзі. Паводле пісьмовых крыніц вядомы з XVI стагоддзяа як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уладанне каталіцкай царквы. Пасля першага падзела Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1805 замест струхлелай пабудаваная новая драўляная царква Раства Багародзіцы (у ёй захоўваліся метрычныя кнігі з 1796 года, рэстаўравалася ў 1823 і 1862 гадах). У 1812 годзе адкрыта плавільня медзі, якая ў 1829 годзе вырабіла 1000 яе пудаў. Паводле рэвізіі 1858 года сяло, уладанне князя Л. М. Галіцына, у Стрэшынскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1881 годзе 2 вадзяныя млыны, хлебазапасны магазін. З 1864 года дзейнічала народнае вучылішча (у 1889 годзе 41 вучань). Паводле перапісу 1897 года знаходзіўся крухмальны завод, 2 вадзяныя млыны, вятрак, валюшня, крама, піцейны дом. У 1908 годзе пры школе працавала бібліятэка, 2494 дзесяціны зямлі. З здачай у эксплуатацыю ў 1915 годзе чыгункі Жлобін — Калінкавічы пачала дзейнічаць чыгуначная станцыя. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года і з 8 снежня 1966 года[2] цэнтр Салонскага сельсавета Жлобінскага раёна Бабруйскай (да 26 ліпеня 1930 года) акругі, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года да 8 снежня 1966 года цэнтр Акцябрскага сельсавета. У 1929 годзе арганізаваны калгас «На варце». У пачатку Вялікай Айчыннай вайны быў створаны знішчальны атрад (27 чалавек). З 1942 года дзейнічала падпольная патрыятычная група (кіраўнік П. С. Дзегцяроў). Акупанты спалілі 175 двароў і забілі 55 жыхароў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 101 жыхар з вёсак Салонскага сельсавета. У памяць пра загінуўшых у 1957 годзе ў цэнтры вёскі была ўсталявана скульптурная кампазіцыя. У 1962 годзе да вёскі далучаны пасёлак птушкааддзялення саўгаса «Жлобін». Цэнтр саўгаса «Жлобінская птушкафабрыка». Працуюць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячыя яслі-сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, крама. У 1993 годзе адкрыты і асвячоны новы храм Раства Багародзіцы. ІнфраструктураТранспартныя сувязі па прасёлкавай, а затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Жлобіна. Планіроўка складаецца з амаль раўналежных паміж сабой доўгай крывалінейнай і кароткай просталінейнай вуліц, злучаных завулкамі і арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia