Алекшыцкі сельсавет
Але́кшыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Алекшыцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукевіцкага сельсавета (2 населеныя пункты: вёскі Князевічы і Краснікі), у склад сельсавета з Эйсмантаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Кордзікі, Масаляны і Траццякі)[1]. З 30 ліпеня 1966 года ў адноўленым Бераставіцкім раёне. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2233 чалавекі[2], з іх 69,8 % — беларусы, 19,9 % — палякі, 6,3 % — рускія, 1,5 % — украінцы, 1,0 % — армяне[3]; паводле перапісу 2019 года — 1718 чалавек[4]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia