Пархімаўскі сельсавет
Пархі́маўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пархімаўцы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Данілкаўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Данілкі. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Малабераставіцкага сельсавета перададзены населеныя пункты Жабры, Кавалікі, Карпаўцы, Ліснявічы, Пятроўцы і Сінькі[1]. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Пархімаўцы, сельсавет перайменаваны ў Пархімаўскі[2]. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бераставіцкага сельсавета[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1673 чалавекі[4], з іх 77,2 % — беларусы, 13,8 % — палякі, 6,3 % — рускія[5]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадкі Пархімаўцы і Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Ліснявічы, Людзвінова, Лявонавічы, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia