Дабравольскі сельсавет

Дабравольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Свіслацкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Дабраволя
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 527
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Дабраво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дабраволя.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ціхавольскага сельсавета[1]. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Грынкоўскага сельсавета (вёскі Грынкі 1, Грынкі 2 і Грынкі 3)[2]. У 1976 годзе вёскі Грынкі 1, Грынкі 2, Грынкі 3 і хутары Клеціск перададзены ў склад Нязбодзіцкага сельсавета[3]. У 1977 годзе скасаваны хутар Язвіны[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 846 чалавек[5], з іх 95,6 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 1,7 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 527 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1975 г. і 23 лютага 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 14, 28 лютага, 21 красавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya